Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава: працягваюцца акцыі пратэсту ля амбасады Беларусі (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Каля амбасады Беларусі ў Варшаве ўвечары адбыўся працяг учорашняй акцыі ў падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі – прысутныя патрабавалі патрабавалі ануляваць вынікі выбараў, якія, на іхную думку, былі фальсыфікаваныя.

Каля сотні пераважна маладых людзей зь бел-чырвона-белымі беларускімі, бела-чырвонымі польскімі і жоўта-блакітнымі украінскімі сьцягамі цягам трох гадзінаў скандавалі “Не – дыктатуры!”, “Жыве Беларусь!”, “Менск-Варшава, агульная справа”.

(Удзельнік акцыі: ) “Апазыцыйная кандыдаты ня мелі шанцаў, каб данесьці сваю праграму да беларусаў, і таму Лукашэнка магчыма мае значную падтрымку, але гэта не зьмяняе факту, што выбары ў Беларусі прайшлі з грубымі парушэньнямі – трэба змагацца за свабоду і дэмакратыю ў гэтай краіне”, – сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.

Прысутныя некалькі разоў па тэлефоне зьвязваліся зь Менскам, каб непасрэдна ад удзельнікаў дэманстрацыі пратэсту даведацца апошнія навіны з Кастрычніцкага пляцу, таксама некалькі разоў далучыцца да мітынгу запрашалі і прадстаўнікоў амбасады.

Арганізатары акцыі са Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі і ініцыятывы "Вольная Беларусь" маюць намер працягваць мітынгі каля амбасады, пакуль акцыі пратэсту будуць адбывацца ў Менску.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG