Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Эўразьвязу – пра выбары ў Беларусі


Радыё Свабода Цяперашні міністар замежных справаў Эўразьвязу, кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Аўстрыі Урсула Пласьнік заявіла, што Эўразьвяз занепакоены той атмасфэрай запалохваньня і пагрозаў, якая існавала ў Беларусі напярэдадні выбараў.

Паводле яе словаў, кантроль за хадой выбараў быў немагчымы, бо мела месца масавае прымусовае датэрміновае галасаваньне. Аднак, лічыць спадарыня Пласьнік, “ніякая зіма ня вечная, у тым ліку і ў Беларусі”.

У інтэрвію "Свабодзе" спадарыня Пласьнік заявіла:

(Пласьнік: ) “У складаных абставінах, адчуваючы сур’ёзную рызыку кандыдаты ад апазыцыі і іхныя прыхільнікі зрабілі ўсе магчымае, каб прапанаваць беларускім уладам дэмакратычную ініцыятыву. Гэтыя намаганьні заслугоўваюць нашага прызнаньня і падтрымкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG