Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: па-ранейшаму невядомы лёс 8 украінскіх актывістаў


БелаПАН Застаецца невядомым лёс васьмі членаў украінскай арганізацыі "Нацыянальны альянс", затрыманых пасля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы.

Пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў ноч на 20 сакавіка былі затрыманыя сем грамадзян Украіны і грамадзянін Расіі – члены ўкраінскай моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс", паведамілі БелаПАН у кіеўскім офісе арганізацыі. Аб затрыманьні вядома ў пасольстве Украіны ў Беларусі, гэтым пытаннем займаецца консул.

У офісе "Нацыянальнага Альянсу" паведамілі, што пасля выступлення члена арганізацыі Паўла Данільчука на Кастрычніцкай плошчы з тэлефоннага нумару аднаго з маладых людзей прыйшло паведамленьне: "Мы затрыманыя". Пасля гэтага было атрымана яшчэ адно паведамленьне, зь якога вынікала, што іх адвезьлі ў Нацыянальны аэрапорт "Мінск". Апошняе паведамленьне зьмяшчала інфармацыю, што затрыманых вязуць у невядомым напрамку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG