Затрыманьне адбылося ўчора каля 13-й гадзіны, пасьля чаго спадара Кушнярова завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня і больш за суткі прадтрымалі там без судовай пастановы.
Судзьдзя Віцебскага райсуду спадарыня Трацякова задаволіла хадайніцтва падсуднага наконт адваката, і перанесла працэс на 4 красавіка. Аднак яна заўважыла, што на Сяргея Кушнярова складзены два пратаколы — за дробнае хуліганства і за непадпарадкаваньне работнікам міліцыі, якое нібыта таксама было на выбарчым участку. Так што наступны раз у судзе будуць разьбірацца дзьве судовыя справы, аб’яднаныя ў адну.
Паводле спадара Кушнярова, непадпарадкаваньня супрацоўнікам міліцыі не было, бо да прыезду міліцэйскай машыны яго гвалтам трымаў на ўчастку тамтэйшы назіральнік — прадстаўнік беларускага аб’яднаньня казакаў, які заўважыў, што ў скрыні апынуўся несапраўдны бюлетэнь.