Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Анджэя Пісальніка зноў затрымалі


Радыё Свабода Каля 17 гадзінаў у гарадзкім парку мілцыянты затрымалі Анджэя Пісальніка — журналіста, актывіста Саюзу палякаў. Неўзабаве, паводле сьведкаў, былі затрыманы яшчэ некалькі чалавек, якіх пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус. Прозьвішчы іх пакуль не вядомыя.

У Ленінскім РАУС Горадні, аднак, не пацьвердзілі, што туды дастаўлены Анджэй Пісальнік. Дарэчы, яго выпусьцілі сёньня ў першай палове дня на волю: ён сядзеў пяць сутак нібыта за нецэнзурную лаянку.

Анджэй Пісальнік выйшаў на волю толькі сёньня і амаль адразу быў зноў затрыманы міліцыянты.

У Горадні сёньня на волю выпусьцілі Вадзіма Саранчукова і Валерыя Кісяля. Спадар Кісель сядзеў у міліцэйскім ізалятары трое сутак нібыта за дробнае хуліганства.

***

Сёньня ў Горадні пасьля затрыманьня пры канцы дня Анджэя Пісальніка і яшчэ некалькіх актывістаў быў затрыманы таксама актывіст Саюзу палякаў Ігар Банцар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG