Са словаў паплечнікаў актывіста выбарчай кампаніі, Уладзімера Кацору затрымалі ў пятніцу ўвечары — ён якраз уваходзіў у пад’езд свайго дому, папярэдне пазваніўшы ў дамафон і сказаўшы жонцы, каб адчыніла дзьверы. З пад’езду яго выштурхнуў незнаёмы хлопец, а потым зьявіліся міліцыянты, схапілі й даставілі ў 2-е адзяленьне Чыгуначнага РУУС Гомелю.
Аднак у пратаколах, далучаных да судовай справы, выкладалася зусім іншая вэрсія. Пра вэрсію міліцыянтаў распавядае Гомельскага абласнога аддзяленьня аб’яднаньня “Прававая ініцыятыва”, юрыст Леанід Судаленка:
(Судаленка: ) “Калі Кацора падышоў да свайго пад’езду, да яго падышоў незнаёмы малады хлопец, гэты хлопец папрасіў запаліць. Калі Кацора сказаў, што запаліць у яго няма, хлопец прабачыўся й пайшоў, але ж Кацора ўсьлед яму сказаў: чаго вы тут, бамжы, ходзіце, і вылаяўся нецэнзурнымі словамі. Тады хлопец сказаў: я ж вас не абражаў. І падышоў да яго. Кацора яго ўдарыў, схапіліся за курткі адно аднаму, і тут зьявілася міліцыя”.
Апрача дробнага хуліганства, Уладзімера Кацору прызналі вінаватым у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі — цяпер ён будзе пад арыштам да нядзелі.
Леанід Судаленка лічыць, што такім чынам улады ціснуць на паплечнікаў альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнта.
(Судаленка: ) “Кацора заявіў у судзе наступнае: гэта правакацыя, сплянаваная супраць яго, бо ён зьяўляўся даверанай асобай кандыдата Мілінкевіча”.