Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюлетэні з прыпіскай


Радыё Свабода Арыгінальны спосаб зьвярнуцца да дзейнага прэзыдэнта абраў адзін невядомы выбаршчык на ўчастку №49 Берасьця. Ён уклаў асабістае пасланьне кіраўніку дзяржавы ў бюлетэнь для галасаваньня.

У допісе ён адзначыў, што галасуе за Лукашэнку, але пры гэтым заўважыў: “Не магу зразумець, чаму дабаўляеце пэнсію адной рукой, а забіраеце сквапна дзьвюма. Пэнсіянэр ня можа купіць добрых лекаў, якасных харчоў, заморскай садавіны, наведаць тэатар”. Зварот невядомага выбаршчыка старшыня камісіі паказаў назіральнікам, якія маглі зрабіць ксэракопіі допісу пэнсіянэра.

На многіх участках Берасьця назіральнікі зафіксавалі выпадкі лаянкі на адрас улады — выбаршчыкі пісалі брыдкія словы на бюлетэнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG