Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад Эўрапарлямэнтам адбыўся пікет за непрызнаньне вынікаў выбараў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Брусэлі, насупраць уваходу ў будынак Эўапейскага парлямэнту адбылася акцыія, удзельнікі якой патрабавалі не прызнаваць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Каля 20 сяброў Беларуска-эўрапейскага задзіночаньня, якія жывуць у Бэльгіі, наладзілі пікет каля будынку Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі з патрабаваньнем да дэпутатаў Эўрапарлямэнту і Рады Эўразьвязу, не прызнаваць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія падаюць беларускія ўлады.

Паводле ўдзельнікаў пікету, вынікі галасаваньня ў Беларусі нельга прызнаць сапраўднымі і верагоднымі.

(Піменаў: ) “Свабодныя выбары ва ўмовах дыктатуры немагчымыя. Тое, што ўчора на кастрычніцкім пляцы ў Менску нікога не затрымалі – гэта абсалютна ня значыць, што ў краіне пануе дэмакратыя. Мы хочам патлумачыць эўрапарлямэнтарам, што ніякага выбару насамрэч у беларусаў не было”.

Удзельнікі пікету трымалі плякаты з надпісамі “Не – фальсыфікацым выбараў у Беларусі”, “Так – свабодным і справядлівым выбарам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG