Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Берасьцейшчыне Казулін абыйшоў Гайдукевіча


Радыё Свабода, Берасьце Абласная выбарчая камісія абвесьціла папярэднія вынікі галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Берасьцейскай вобласьці.

Як паведаміў старшыня камісіі Аляксандар Каляда, у галасаваньні бралі удзел 93,4% выбаршчыкаў, уключаных у сьпісы для галасаваньня. Паводле афіцыйных дадзеных, за Гайдукевіча прагаласавала 1,9% выбаршчыкаў, за Казуліна – 2,1%, за Лукашэнку – 82,6%, за Мілінкевіча – 5,8%.

Высокую яўку выбаршчыкаў (у тым ліку для удзелу ў датэрміновым галасаваньні) спадар Каляда патлумачыў тым, што “людзей з усіх бакоў заклікалі да рэвалюцыйных дзеяньняў, але яны ўжо наеліся рэвалюцый за сваё жыцьцё”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG