Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прыходзіў і прагаласаваў – хоць чалавек і памёр амаль паўгода таму..."


Радыё Свабода Алесь Емяльянаў заўчасна памёр восеньню мінулага году. Хавалі яго, паводле тэстамэнту, пад бел-чырвона-белым сьцягам... Але калі днямі яго дачка Міхаліна прыйшла на выбарчы ўчастак, то даведалася: бацька нібыта ўваскрэс – адазваўся, так бы мовіць, на заклік непрымальнай для яго ўлады пра датэрміновае галасаваньне...

(Міхаліна: ) “Мне сказалі ў выбарчай камісіі, што ня так даўно, у аўторак – першы дзень папярэдняга галасаваньня, прыходзіў мой бацька і прагаласаваў, вось, маўляў, глядзіце – подпіс... Я стала пытацца, як такое магчыма, калі ён памёр у кастрычніку? На мяне паглядзелі й адказалі: “Ну, можа нешта зблыталі! Але ж гляньце: подпіс стаіць? Мо нехта за яго прагаласаваў? Аднак паколькі подпіс стаіць, то хоць чалавек і памёр амаль паўгода таму, вы ўжо прагаласаваць на гэтым участку ня можаце...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG