Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экзыт-пол у Празе: пераважная большасьць галасавала за Мілінкевіча


Радыё Свабода Гаворыць Аляксей Оргіш, кіраўнік студэнцкай ініцыятывы, якая праводзіла экзыт-пол.

(Оргіш: ) "Мы стаялі ад восьмай да восьмай. Стараліся апытаць абсалютна ўсіх. Пару чалавек уцяклі ад нас. Ален мы апыталі, я мяркую, амаль усіх. Было 157 чалавек. Зь іх адмовіліся адказваць 30 чалавек. Прагаласавалі супраць усіх 6 чалавек. За Гайдукевіча прагаласаваў 1 чалавек. за Казуліна прагаласавалі 8 чалавек. За Лукашэнку прагаласавалі 9 чалавек. За Мілінкевіча прагаласавалі 103 чалавекі. Вось такія ў нас дадзеныя".

Сёньня ж ў Празе адбылася маніфэстацыя беларускай моладзі супраць дыктатуры ў Беларусі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG