Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народнае галасаваньне” ў Горках


Радыё Свабода Паводле Віктара Каралькова, кіраўніка горацкай суполкі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі ў Горках, у “народным галасаваньні” ўдзельнічала каля ста чалавек. На дадзены момант пра наяўнасьць на руках выбарчых бюлетэняў паведамілі 60 чалавек.

Спадар Каралькоў кажа, што любое падазрэньне на ўдзел у “народным галасаваньні” прыводзіла да канфліктных сытуацыяў на выбарчым участку. Падобнае адбылося зь ім і яго жонкай, калі яны дэманстратыўна адмовіліся кідаць бюлетэнь у скрыню для галасаваньня.

Нявыкарыстаныя бюлетэні будуць перададзены ў Менск у рэспубліканскую грамадзкую камісію, паведаміў Віктар Каралькоў.

Тым часам грамадзкія праваабаронцы Магілёва робяць захады дзеля высьвятленьня абставінаў затрыманьня выканаўцы абавязкаў начальніка рэгіянальнага штабу Мілінкевіча Аляксандра Сілкова. Паводле каардынатара назіраньня Аляксандра Каралёва, спадар Сілкоў падазраецца ў зьбіцьці грамадзяніна, які нібыта апазнаў у асобе Аляксандра Сілкова свайго крыўдзіцеля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG