Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 20:45 на плошчы сабралося як мінімум 10 тысяч чалавек


Радыё Свабода На Кастрычніцкую плошчу на 20:45 прыйшло ўжо каля 10 тысяч чалавек, нягледзячы на тое што станцы мэтро "Кастрычніцкая" закрытая, а аўтобусы не спыняюцца. З кожнай хвілінай людзей становіцца ўсё больш. Перадае наша карэспандэнтка з Кастрычніцкай плошчы.

"Людзі спыняюцца. Аўтамабілі сыгналяць на знак салідарнасьці. На гэты момант я налічыла 42 бел-чырвона-белыя сьцягі. Столькі мы бачылі толькі ў 1996 годзе.

На плошчы адчуваецца атмасфэра сьвята. Людзей усё больш і больш. Супрацоўнікі міліцыі сядзяць у аўтобусах. Ніхто пакуль не выходзіць. Побач стаяць людзі ў цывільным.

Людзі скандуюць "Свабоду! Свабоду!". Яна патрабуюць пераменаў.

На плошчы на гэты момант не працуюць мабільныя тэлефоны".

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG