Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: назіральнік дэманстратыўна пакінуў участак


Радыё Свабода, Берасьце Берасьцейскі назіральнік на ўчастку №4 (будынак трэсту №8 у цэнтры гораду) Ігар Бараноўскі вымушаны быў дэманстратыўна пакінуць участак для галасаваньня. На ягоную думку, сябры камісіі падчас галасаваньня неаднаразова парушылі Выбарчы кодэкс.

Па фактах парушэньняў актывіст склаў дзьве адмысловыя заявы на імя старшыні камісіі А.Камышкала. У першай заяве ён паведаміў, што яму на пачатку дня не далі зьвестак пра папярэдняе галасаваньне, таму “выбары на ўчастку праходзілі несвабода і негалосна”. У другой заяве Ігар Бараноўскі паведаміў, што назіральнік ад БРСМ разам з астатнімі сябрамі камісіі перашкаджалі ягонай працы. Таму актывіст прасіў выдаліць з памяшканьня назіральніка ад БРСМ, а калі гэтага не адбылося, вымушаны быў дэманстрацыйна пакінуць мэсца для галасаваньня, пра што і паведаміў у апошняй заяве.

Са словаў Ігара Бараноўскага, ён яшчэ афіцыйна зарэгістраваны на ўчастку №2, аднак там сытуацыя кардынальна іншая: назіральнікам безь перашкодаў даюць інфармацыю пра галасаваньне. Трэба адзначыць, што на імя старшыні камісіі №4 назіральнік ад БРСМ склаў заяву і на самаго незалежнага актывіста — пра тое, што ён нібыта перашкаджаў працы камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG