Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ашмяны: актывіста перавялі са спэцпрыёмніку ў шпіталь


Радыё Свабода Актывіста Пётру Явідовіча арыштавалі заўчора за тое, што быццам агітаваў людзей ехаць 19 сакавіка ў Менск. Ён кіруе ініцыятыўнай групай Аляксандра Мілінкевіча. Сваякам сказалі, што пратрымаюць яго 4 сутак.

У камэры Пётра Явідовіч на знак пратэсту аб’явіў галадоўку. Са словаў яго жонкі, у яго хворы страўнік і, выглядае, абвастрылася язва.

Сваякі дакладна ня ведаюць, калі шпіталізавалі Пётру Явідовіча — учора ці сёньня. Яны кажуць, што побач зь яго палатай дзяжураць два міліцыянты і нікога туды не пускаюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG