Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: міліцыя наведала адзін з офісаў штабу Казуліна


Радыё Свабода У адзін з гарадзкіх офісаў штабу Аляксандра Казуліна на вуліцы Кастрычніцкая, спрабавалі трапіць людзі ў цывільным. Яны настойліва патрабавалі адчыніць дзьверы. У памяшканьні знаходзіўся кіраўнік менскага гарадзкога штабу Канстанцін Мароз, а таксама кіраўнікі моладзевай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі.

Паводле актывісткі БСДП “Народная Грамада” Марыны Азаронак, участковы міліцыянт праверыў, хто знаходзіцца ў памяшканьні, паглядзеў пашпарты і ўсіх перапісаў. А пасьля ў офіс прыехаў прадстаўнік Ленінскага райаддзелу міліцыі. Ён таксама агледзеў офіс. На месца інцыдэнту прыехалі прадстаўнікі АБСЭ.

Паводле Марыны Азаронак, сябры штабу Казуліна пакінулі гэтае памяшканьне. Але міліцыянты працягваюць за імі сачыць. Пагутарыць з Марынай Азаронак было складана, таму што яе тэлефон падчас размовы пачалі глушыць.

(Азаронак: ) “Нас глушаць, як я разумею ўжо. Дагэтуль такога не было”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG