Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб А.Мілінкевіча паведамляе пра парушэньні ў часе галасаваньня


Радыё Свабода У штаб Аляксандра Мілінкевіча з усіх рэгіёнаў краіны паступаюць зьвесткі пра парушэньні ў часе галасаваньня. Так, адзін зь сябраў 19-й участковай выбарчай камісіі гораду Віцебску паведаміў, што ўчора ўвечары сабралі ўсіх сябраў камісіі, і яны падпісалі выніковы пратакол галасаваньня — зь лічбамі. Але якія гэта былі лічбы, інфарматар не сказаў.

Кіраўнік юрыдычнай службы штабу Аляксандра Мілінкевіча Ўладзімер Лабковіч таксама паведаміў Радыё Свабода й пра іншыя парушэньні. Паводле яго, на 10-м выбарчым участку Заводзкага раёну Менску сябры ўчастковай камісіі дапамаглі прагаласаваць дзядулю — паставілі адзнаку каля прозьвішча Лукашэнкі й самі кінулі бюлетэнь у скрынку.

Назіральнікі каманды Мілінкевіча на 49-м участку Першамайскага раёну Менску адзначаюць, што болей за 100 чалавек ня ўключаны ў сьпісы. А на 19-м участку Віцебску былі заўважаны грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі, якія чамусьці галасавалі з расейскімі пашпартамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG