Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры арганізатара ўчорашняга канцэрту шукаюць зброю


Радыё Свабода, Менск З раніцы міліцыянты спрабавалі пранікнуць у кватэру, найманую Ю.Чавусавым - адным з арганізатараў учорашняга канцэрту "За свабоду". Супрацоўнікі МУС патлумачылі: да іх паступіла апэратыўная інфармацыя, што нібыта ў кватэры знаходзяцца тэрарысты, зброя альбо выбуховыя рэчывы.

Афіцыйнай пастановы для правядзеньня ператрусу міліцыянты ня мелі. Найміт кватэры, актывіст выбарчага штабу А.Мілінкевіча Юры Чавусаў адмовіўся адчыніць дзьверы. Толькі пасьля таго, як да дому прыехалі журналісты й назіральнікі АБСЭ, а таксама праваабаронцы, міліцыянты пагадзіліся, каб кватэру агледзелі гаспадар, Юры Чавусаў і сьведка-сусед.

Празь нейкі час усе памянёныя спадары выйшлі з кватэры й пацьвердзілі, што ніякіх тэрарыстаў альбо зброі там няма.

Юры Чавусаў лічыць гэтае здарэньне акцыяй запалохваньня. Цяпер для назіраньня за кватэрай паблізу зладжаны пастаянны міліцэйскі пост.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG