Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве і Бабруйску датэрмінова прагаласавала больш 20% выбарцаў


Радыё Свабода У Магілёве й Бабруйску падведзены вынікі незалежнага назіраньня за датэрміновым галасаваньнем. Паводле Аляксандра Каралёва, каардынатара назіраньня са штабу Аляксандра Мілінкевіча, за датэрміновым галасаваньнем у Магілёве назіраў 31 дабраахвотнік. Складзены 82 акты, 60 зь іх перададзены ў мясцовыя выбарчыя камісіі, а 22 пазьней будуць накіраваны ў абласную й гарадзкую цэнтральныя камісіі ды пракуратуру.

У апошнія два дні датэрміновага галасаваньня актыўнасьць выбарцаў, у параўнаньні зь першымі днямі, узрасла ўдвая: у сярэднім выбарчыя участкі наведвалі да 100 чалавек у дзень. “Жывы падлік на 20 участках паказвае, што ў Магілёве датэрмінова прагаласавала блізу 20% выбарцаў”, — паведаміў Аляксандар Каралёў.

Са слоў каардынатаркі назіраньня са штабу Аляксандра Казуліна Ганны Гатавец, у Бабруйску датэрмінова прагаласавала блізу 27% выбарцаў.

“На дзевяці ўчастках вялося пастаяннае назіраньне, а на 38 — частковае. Складзена 35 заяваў, якія накіраваны ў цэнтральныя выбарчыя камісіі ды пракуратуру. Выдаленьне назіральнікаў, неадпаведнасьць выбарчаму заканадаўству урнаў, недаступнасьць інфармацыі — вось асноўныя парушэньні, зафіксаваныя ў часе датэрміновага галасаваньня”, паведаміла Ганна Гатавец.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG