“Нарматыўныя дакумэнты будуць правераны на здольнасьць супрацьдзейнічаць прычынам злачынстваў”, патлумачыў міністар. Паміж іншага, плянуецца ўзмацніць адказнасьць бацькоў, якія пакідаюць сваіх дзяцей сіротамі — яны будуць змушаны да кампэнсаваньня дзяржаве ўсіх выдаткаў на ўтрыманьне й вучобу нашчадкаў. Больш пільна пачнуць адсочваць і выезд беларускіх студэнтаў за мяжу — з прычыны пагрозы сэксуальнага рабства.
Радыё Свабода, Менск Сёньня падчас выступу перад журналістамі ў інфармацыйным цэнтры ЦВК міністар юстыцыі Віктар Галаванаў паведаміў, што па сканчэньні выбараў беларускае заканадаўства пройдзе крыміналягічную экспэртызу.