Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія дэпутаты ПА АБСЭ заклікалі да ўзьдзеяньня на ўлады Беларусі


Радыё Свабода Літоўскія парлямантары, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі ў складзе місіі назіральнікаў АБСЭ, зьвярнуліся да старшыні Парляманцкай Асамблеі АБСЭ з заклікам ужыць дзейныя сродкі, каб улада Беларусі выконвала свае міжнародныя абавязкі.

Кіраўнік літоўскай дэлегацыі ў Парляманцкай Асамблеі АБСЭ Віргініюс Домаркас і двое літоўскіх парлямантароў зь місіі назіральнікаў, Рымантас Дагіс і Генрыкас Жукаўскас, накіравалі пісьмовы зварот да старшыні ПА АБСЭ Элсі Гастынгса і кіраўніка місіі назіральнікаў на выбарах Бюро дэмакратычных інстытуцыяў і правоў чалавека АБСЭ амбасадара Герта Арэнса.

Яны выказалі занепакоенасьць з нагоды беспадстаўнага затрыманьня дзевяці грузінскіх парлямантароў, сябраў місіі назіральнікаў АБСЭ.

У звароце гаворыцца: “Зьвяртаем Вашую ўвагу, што затрыманьне парлямантароў не адпавядае дэмакратычным стандартам і прынцыпам Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Заклікаем Вас ужыць неабходныя сродкі, якія б падзейнічалі на ўладу Беларусі, каб яна выконвала прынятые на сябе міжнародныя абавязацельствы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG