Цэнтар маніторынгу выбарчай сытуацыі ў Беларусі займае вялікі пакой на восьмым паверсе будынку Эўрапейскага парлямэнту ў Брусэлі. Тут ёсьць усё, каб атрымліваць самую апэратыўную інфармацыю зь Беларусі ды іншых краінаў сьвету. Цэнтар маніторынгу быў створаны на гэтым тыдні пасьля таго, як беларускія ўлады адмовілі ва ўезьдзе ў Беларусь адмысловай дэлегацыі ў складзе сямі прадстаўнікоў Эўрапарлямэнту.
Як патлумачыў Радыё Свабода адказны за працу Цэнтру маніторынгу Арнольдас Пранскевічус, дэлегацыя Эўрапарлямэнту вырашыла знайсьці найлепшае выйсьце з дрэннай сытуацыі і паспрабаваць выканаць свой мандат па-за межамі Беларусі.
(Пранскевічус: ) "Найпершая роля Цэнтру маніторынгу – няспынна сачыць за інфармацыяй пра прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі і паведамляць сябрам нашай адмысловай дэлегацыі. А таксама быць заўсёды гатовымі, пры неабходнасьці, прыцягнуць увагу Эўрапарлямэнту да гэтых падзей, і падрыхтаваць у панядзелак справаздачу, як першую ацэнку таго, што адбылося ў Беларусі".
Сёньня ў Цэнтры маніторынгу выбарчай сытуацыі ў Беларусі працуе адзін Арнольдас Пранскевічус. Аднак у нядзелю 19 сакавіка пяць ці шэсьць прадстаўнікоў цэнтру будуць перадаваць інфармацыю для 20-30 дэпутатаў Эўрапарлямэнту.
Цэнтар маніторынгу мае доступ да спадарожнікавага тэлебачаньня зь Беларусі і суседніх зь ёй краінаў – Расеі, Польшчы, Латвіі і Літвы. Удзельнікі цэнтру будуць атрымліваць наўпроставую інфармацыю ад апазыцыйных актывістаў зь Менску ды іншых месцаў. Цэнтар маніторынгу будзе мець таксама наўпроставы доступ да амбасады Латвіі ў Менску, якая цяпер прадстаўляе Эўразьвяз у Беларусі.
Цэнтар плянуе як мага хутчэй падрыхтаваць дакумэнт з папярэдняй ацэнкай галасаваньня. Эўрапейская камісія і міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу будуць чакаць паведамленьняў групы назіральнікаў АБСЭ, якая знаходзіцца ў Беларусі і павінна даць папярэдняе заключэньне ў 15.30 паводле менскага часу. Спадар Пранскевічус кажа, што Эўрапарлямэнт можа мець заключэньне ад Цэнтра маніторынгу ўжо ў панядзелак раніцай.
Другая непасрэдная задача цэнтру заключаецца ў тым, каб адсочваць, як некаторыя прадстаўнікі Эўрапарлямэнту спрабуюць трапіць у Беларусь індывідуальным парадкам.
Напрыклад, лібэральнаяй група ў Эўрапарлямэнце накіравала трох дэпутатаў, якія паспрабуюць трапіць у Беларусь па турыстычных візах у розны час і праз розныя памежныя пункты. Паводле Арнольда Пранскевічуса, калі ў іх гэта атрымаецца, то яны могуць выканаць вельмі важныя функцыі назіраньня за падзеямі і забесьпечыць прысутнасьць Эўразьвязу падчас выбараў.
У панядзелак цэнтар маніторынгу выбарчай сытуацыі ў Беларусі правядзе відэа-канфэрэнцыю а 14-й гадзіне паводле менскага часу. У ёй возьмуць удзел прадстаўнікі Эўразьвязу ў Брусэлі, а таксама праз уключэньні з Вашынгтону – група дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў ЗША, і зь Вільні – дэпутаты літоўскага парлямэнту.