Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт на Бангалёры: прыйшло каля 3 тысячаў чалавек


Радыё Свабода На плошчы Бангалёр у 17.00 пачаўся канцэрт у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Сабралося каля 3 тысячаў чалавек, на канцэрце пануе спакойная і прыязная атмасфэра. За падзеямі на пляцы Бангалёр назірае наш карэспандэнт Зьміцер Падбярэскі.

(Падбярэскі: ) "Парадак захоўваецца, правакацыяў не было, затрыманьняў не было. Канцэрт адбываецца на сцэне пры даволі неблагім гуку пад лёзунгам "За Свабоду!" - у адрозьненьне ад тых канцэртаў, якія праходзілі ў падтрымку А.Лукашэнкі.

У асноўнай праграме канцэрта, які паводле дамоўленасьці зь менскімі ўладамі павінен скончыцца а 21-й гадзіне, удзельнічаюць "Крама" (яна ўжо выступіла), "Н.Р.М.", ліцэісты беларускага гуманітарнага ліцэю, аб''яднаныя пад назвай музычнага праекту "Партызанская школа", "Нэйра-дзюбель", Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч.

Паводле папярэдніх зьвестак вядучага Франка Вячоркі, неўзабаве на канцэрце павінен выступіць кандыдат ад аб''яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.

Варта таксама нагадаць, што плошча Бангалёр адыграла даволі злую ролю ў лёсе многіх беларускіх выканаўцаў, таму што ў 2004 годзе ўлетку, як і на гэтым мітынгу, дазволеным Менгарвыканкамам, адбыўся такі ж самы канцэрт, пасьля чаго практычна ўвесь радыёэфір быў закрыты для ўдзельнікаў канцэрту, і ня толькі для іх - пацярпелі таксама іншыя музыкі. Тэлебачаньне было для іх закрыта, канцэрты забараняліся".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG