Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: супрацоўнікі КДБ спрабавалі ўзяць у актывіста падпіску аб нявыезьдзе


Радыё Свабода Да шклоўскага грамадзкага дзеяча, выдаўца недзяржаўнай пэрыёдыкі Аляксандра Шчарбака раніцаю 18 сакавіка наведаліся супрацоўнікі КДБ.

Як паведаміў у тэлефоннай размове сам Аляксандар Шчарбак, супрацоўнікі КДБ на чале з падпалкоўнікам Анатолем Сафронавым увайшлі ў яго кватэру без дазволу й заставаліся ў ёй дзьве з паловай гадзіны. Цягам гэтага часу ў яго выпытвалі, куды ён зьбіраецца 19 сакавіка, намаўляючы даць пісьмовае тлумачэньне на гэты конт. А потым спрабавалі ўручыць падпіску аб нявыезьдзе.

Аляксандар Шчарбак, улучыўшы зручны момант, высьлізнуў з кватэры й пабег да людзей, лямантуючы “Рабуюць!”. Пасьля гэтага супрацоўнікі КДБ сышлі.

Тым часам грамадзкія праваабаронцы Магілёву дамагаюцца абскардзіць рашэньне Ленінскага суду, які пакараў 15-суткавым арыштам Уладзімера Шанцава.

Паводле праваабаронцы Барыса Бухеля, на вынесены 7 сакавіка прысуд адпраўлены скаргі на імя старшыні абласнога суду й пракурора Магілёўскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG