Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу: Эўразьвяз занепакоены разьвіцьцём падзеяў у Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Эўразьвяз занепакоены разьвіцьцём падзеяў у Беларусі, заявіў старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, які сёньня знаходзіцца зь візытам у Маскве. На думку Барозу, яны могуць мець нэгатыўныя наступствы для дачыненьнў Эўразьвязу з беларускімі ўладамі.

Тым часам віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч адмовіўся ад паездкі ў Беларусь, якую плянаваў раней. Пра гэта паведаміў нашаму радыё памочнік спадара Анышкевіча Войцех Бародзіч-Смалінські, якога, дарэчы, два дні таму не пусьцілі ў Беларусь, нягледзячы на тое, што ён уваходзіў у склад афіцыйнай місіі АБСЭ.

Спадар Бародзіч-Смаліньскі адзначыў, што віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту прыняў рашэньне ня ехаць у Беларусь зважаючы на ўласную бясьпеку і беручы пад увагу дэпартацыю дэпутатаў Чарнэцкага і Сускага.

Нагадаем, што дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы Рышард Чарнэцкі, які меў намер паехаць у Беларусь каб назіраць за выбарамі, быў затрыманы на вакзале ў Берасьці і адпраўлены назад у Польшчу.

Спадар Чарнэцкі меў дыпляматычны пашпарт. Ён уваходзіць у склад місіі сямёх дэпутатаў Эўрапарлямэнту, якім беларускія ўлады адмовіліся выдаць візы.

Рышард Чарнэцкі заявіў, што яму не патлумачылі прычынаў адмовы, і што ён “абавязкова паінфармуе Эўрапейскі парлямэнт аб тым, як да яго паставіліся беларускія ўлады”.

Дэпутат польскага Сэйму Марэк Сускі, назіральнік ад АБСЭ, якога не пусьцілі на тэрыторыю Беларусі і які правёў мінулую ноч на менскім лётнішчы, вярнуўся ў Варшаву. Спадар Сускі паведаміў, што беларускія памежнікі “сілай пасадзілі яго ў самалёт”, не дазволіўшы сустрэцца з прадстаўнікамі польскай амбасады, якія прыехалі на лётнішча.

* * *

17 сакавіка ў Брусэлі прадстаўнікі Беларуска-Эўрапейскага Задзіночаньня (Бэльгія) і каардынатар “Беларускай Уніі” І. Лазарчук былі запрошаныя на сустрэчу ў Эўрапарлямент з супрацоўнікамі сакратарыяту віцэ-сьпікера Януша Анышкевіча.

Галоўнай мэтай спатканьня было давесьці інфармацыю аб правядзеньні прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў у Эўропе незалежнага апытаньня, за якога кандыдата аддаюць свой голас беларускія грамадзяне, якія жывуць, працуюць ці маюць палітычны прытулак у краінах ЭЗ, і аб правядзеньні 19 сакавіка акцыяў салідарнасьці з беларускім народам. Гэтыя акцыі пройдуць у Брусэлі, Берліне, Варшаве (ужо ідуць), Лёндане, Стакгольму, Празе, Парыжы.

Пад час сустрэчы беларускія прадстаўнікі выказалі пажаданьне супрацоўнікам Эўрапарляменту больш рашуча ўзьдзейнічаць на дыктатара А.Лукашэнку і яго памагатых з мэтай неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, заявіць пра недапушчальнасьць перасьледу актывістаў апазыцыі, запатрабаваць з дапамогай аўтарытэтных міжнародных структураў аднаўленьня сьледзтва ў "справах зьніклых", а таксама пачаць разгляд іншых злачынстваў рэжыму.

Пасьля Эўрапарлямэнту беларускія прадстаўнікі наведалі Эўрапейскую Камісію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG