Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Прозьвішчы Мілінкевіча, Казуліна... не рэтрансьлююцца некалькі месяцаў"


Радыё Свабода (Карбалевіч: ) “Апошнімі днямі дзяржаўныя газэты выходзяць масавымі тыражамі. Газэта “Советская Белоруссия” закінутая амаль ва ўсе паштовыя скрынкі. Таксама масавымі тыражамі выйшлі берасьцейская газэта і іншыя газэты. З улікам таго, што значная частка людзей не выпісвае ніякіх газэтаў, мусіць, гэта дасьць пэўны эфэкт?”

Журналіст Дзьмітры Дрыгайла:

(Дрыгайла: ) "Гэта робіцца ня першы раз. Згадаем кампанію 2001 году, калі “Советская Белоруссия” выйшла шматмільённым накладам з інфармацыяй аб апэрацыі “Белы бусел”. Уладае разумее, што нэгатыўная кампанія ня дасьць ёй шмат. Бо нэгатыўныя настроі і так вялікія ў краіне, і яны маюць дачыненьне якраз да ўладаў, іх паводзінаў, захадаў. І таму ўлада зрабіла акцэнт на пазытыўную кампанію, дэвіз якой можа быць акрэсьлены так: “за стабільнасьць”. І адпаведна “За Беларусь”. Тое, што агульнае пасланьне ўладаў беларускацэнтрычнае, гэта тэма іншай размовы. А вось тое, што яно робіцца ўладацэнтрычным — гэта дакладна праява менавіта цяперашняй кампаніі.

Згадайце, што прозьвішчы Мілінкевіч, Казулін і нават Гайдукевіч не рэтрансьлююцца некалькі месяцаў. Гэта фактычна забаронена дзяржаўным мэдыям. Суседнія краіны, дзяржавы Захаду падаюцца ў нэгатыўным пляне. А нашая краіна падаецца як выспа стабільнасьці і дабрабыту". (Чытаць увесь тэкст перадачы "Экспэртыза Свабоды")

Гл.таксама папярэдні выпуск: • Экспэртыза свабоды - Навошта ўлады ўчыняюць усебеларускі “хапун”?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG