(Сускі: ) “Празь дзьве гадзіны прыехала рэжымнае тэлебачаньне, і ад іх я даведаўся, што маю забарону на ўезд на тэрыторыю краіны. І яны ў мяне пыталіся, чаму я дапускаю правакацыі, бо мне забаронены ўезд, а я прыяжджаю. Я ім адказаў, што ня меў ніякага ўяўленьня, што не магу прыехаць. Цяпер знаходжуся ў гатэлі ў аэрапорце, чакаю вырашэньня: альбо праз дыпляматычныя каналы ўдасца дамагчыся, каб я ўехаў і быў назіральнікам, альбо буду вымушаны вяртацца ў Польшчу”.
Спадар Сускі кажа, што ў любым выпадку ён ужо бачыць атмасфэру ў памежных службах і глядзіць Беларускае тэлебачаньне:
(Сускі: ) “Я ў поўнай меры заўважыў, як маніпулюе грамадзкай думкай Лукашэнка, які ў галоўным 30-хвілінным выпуску тэленавінаў выступае дваццаць хвілінаў”.
На думку спадара Сускага, беларускія ўлады, не дапусьціўшы яго, парушылі свае забавязаньні перад АБСЭ, а таксама Венскую канвэнцыю аб дыпляматычных дачыненьнях — бо дэпутат мае дыпляматычны пашпарт.
(Сускі: ) “Знаходжуся тут пад шчыльным кантролем, два-тры афіцэры мяне пільнуюць. Ноччу яны замкнулі пакой на ключ, каб я ня ўцёк, нібыта я які небясьпечны тэрарыст”.
Зь Беларусі дэпартавалі польскага дэпутата — назіральніка ад АБСЭ