Алеся Дзергачова міліцыянты схапілі, калі ён выйшаў з дому. Адразу завезьлі ў пастарунак і склалі пратакол аб тым, што ён на пад''езьдзе свайго дома вывешваў улёткі за Мілінкевіча без выходных дадзеных, а таксама, што аказаў супраціў пры затрыманьні супрацоўнікам міліцыі.
Судзьдзя не задаволіў ніводнага хадайніцтва Дзергачова. Ён патрабаваў, каб у суд былі выкліканыя сьведкі, якія бачылі, што на дзьвярах дома не было ніякіх улётак, каб правялі экспэртызу здымкаў лічбавага апарата, якія былі пададзеныя ў суд міліцыянтамі. Урэшце, Алесь Дзергачоў выказаў недавер судзьдзю.
Жонка Алеся Дзергачова – Любоў Дзергачова прысутнічала ў судзе і кажа, што міліцыянты блыталіся ў сваіх паказаньнях і наагул, паводле яе, суд яўна выглядаў, як палітычны заказ.
(Дзергачова): «Алесь, калі выслухаў прысуд судзьдзі Шэлега, ён сказаў: Абжалаваньню не падлягае. Вось таму я і ў апазыцыі, што вы выносіце такія прысуды».