Сёньня мінакі на вуліцах латвійскай сталіцы сталі сьведкамі імпрэзы: дыктатар, які вёў на ланцугу “свабоду слова”. Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам інфармацыйныя ўлёткі пра парушэньні правоў чалавека і свабоды слова ў часе выбарчай кампаніі ў Беларусі.
19 сакавіка сябры некалькіх латвійскіх моладзевых арганізацый – “Дом”, моладзевае аддзяленьне партыі “Новы час”, “Народная партыя”, рух “Тэлус”, а таксама суполка “Адкрытая Беларусь” – на вуліцах Рыгі будуць распаўсюджваць інфармацыю пра сытуацыю ў Беларусі напярэдадні выбараў. Яны будуць прапаноўваць грамадзянам узяць удзел у галасаваньні і адказаць на адно пытаньне: “Ці падтрымліваеце Вы дэмакратычныя зьмены ў Беларусі?”