Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: з машыны кіраўніка штабу Мілінкевіча зьнялі нумары, прабілі колы


Радыё Свабода Юрась Губарэвіч, які кіруе Берасьцейскім абласным штабам Мілінкевіча, сёньня зьвярнуўся з заявай у абласную ўправу ўнутраных справаў, каб там высьветлілі, хто перасьледуе ягоны аўтамабіль.

Як паведаміў Юрась Губарэвіч, падчас паездак па Берасьці ягоную машыну пільнуюць адразу некалькі аўтамабіляў. Іхныя нумары спадар Губарэвіч пазначыў у сваёй заяве.

Пасьля напісаньня заявы кіраўнік абласнога штабу Мілінкевіча выйшаў на вуліцу й высьветліў, што за гэты час у ягонай машыне, якая знаходзілася побач зь міліцэйскай управай, прабілі колы.

Паводле гэтага здарэньня Юрась Губарэвіч напісаў новую заяву. Калі ж спадар Губарэвіч ад’ехаў ад абласной управы ўнутраных справаў, яго спынііў супрацоўнік ДАІ і зьняў нумары з машыны.

Свае дзеяньні ён патлумачыў тым, што гэтая машына своечасова не прайшла тэхнічны агляд.

А 17-й гадзіне ўсе неабходныя працэдуры наконт агляду машыны былі зроблены, але вяртаць нумары супрацоўнікі ДАІ адмаўляюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG