Паводле нямецкага хрысьціянскага дэмакрата, дэпутата Бундэстагу Георга Шырмбэка, які 18 сакавіка прыбывае ў Беларусь у якасьці назіральніка АБСЭ, “Лукашэнка цалкам адпавядае азначэньню “апошні дыктатар Эўропы”. У размове са “Свабодай” спадар Шырмбэк заявіў:
(Шырмбэк: ) “Мы вельмі занепакоеныя сытуацыяй. Нашая ўвага сканцэнтраваная на 19-м сакавіка, на тым, як сыстэма будзе сябе паводзіць у часе выбараў і пасьля іх. Мы ўсе зыходзім з таго, што рэжым мае вялікія рэзэрвы для здушэньня апазыцыі”.
Сваю занепакоенасьць у сувязі з магчымым гвалтоўным разьвіцьцём беларускіх падзеяў Георг Шырмбэк выказаў таксама і ў інтэрвію нямецкай “Neue Osnabrücker Zeitung”: “Мы можам толькі апэляваць да прэзыдэнта, каб ён не ўзмацняў гвалтоўных дзеяньняў у дачыненьні да апазыцыі. Інакш гэта будзе прэцэдэнт для Гааскага трыбуналу”.
Апошнія дзеяньні і заявы беларускіх уладаў выклікалі крытыку і ў Міністэрстве замежных справаў Нямеччыны. Як вынікае з заявы кіраўніка нямецкага замежнапалітычнага ведамства Франка-Вальтэра Штайнмаера, Бэрлін патрабуе тэрмінова забясьпечыць роўныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі. “Захаваньне правоў апазыцыі – адна з самых галоўных умоваў свабодных і празрыстых выбараў”, – адзначае Штайнмаер. Ён падкрэсьлівае, што адмова беларускіх уладаў у выдачы візаў шэрагу назіральнікаў АБСЭ “ставіць пад пагрозу правамерную хаду выбараў”. Паводле міністра, за заклікамі і патрабаваньнямі Эўразьвязу не стаіць “навязваньне ўласных інтарэсаў”. “Беларусь як сябра ААН і АБСЭ добраахвотна прыняла на сябе абавязаньні адпавядаць пэўным прынцыпам”, – падкрэсьліў міністар замежных справаў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.