Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі ў Польшчы выклікалі незадаволенасьць афіцыйнага Менску


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Апошнія акцыі ў Польшчы – агітацыя за Аляксандра Мілінкевіча на памежных пераходах на польска-беларускай мяжы, а таксама намёт-інфармацыйны пункт каля беларускай амбасады ў Варшаве, дзе бесперапынна дзяжураць сябры Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беарусі, выклаікалі незадаволенасьць беларусіх уладаў.

Напярэдадні ў МЗС Беларусі быў выкліканы польскі дыплямант ад якога запатрабавалі “афіцыйных тлумачэньняў” і “спыненьня падобных захадаў”, якія нібыта парушаюць міжнародныя дамоўленасьці.

Афіцыйнага адакумэнту з прэтэнзіямі беларускага боку ў МЗС Польшчы пакуль ня маюць, таму іх і не камэнтуюць, адзначаючы толькі што такія крокі Менску “ўпісваюцца ў абмежавальныя захады, якія Беларусь робіць у дачыненьні да палякаў”.

Сёньня беларускі бок абвінаваціў Польшчу ў недастатковай бясьпецы амбасады Беларусі ў Варшаве. Пра гэта заявіў на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў:

(Папоў: ) "Гэта прывяло да несанкцыянаванага пранікненьня на тэрыторыю амбасады ў Варшаве 14 сакавіка арганізаванай групы асоб — пры фактычнай бязьдзейнасьці польскіх праваахоўных органаў".

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі таксама абвінаваціў улады Польшчы, што чыняцца перашкоды грамадзянам Беларусі галасаваць на выбарах прэзыдэнта сваёй краіны:

(Папоў: ) "На нашу думку, польскі бок ня робіць дастатковых намаганьняў для свабоднага доступу беларускіх грамадзянаў на тэрыторыю амбасады Беларусі ў Варшаве. Гэта наўмысна ставіць пад пагрозу магчымасьць свабоднага волевыяўленьня тых, хто жадае ўдзельнічаць у галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь".

Старшыня дэпутацкай групы польскага Сэйму на карысьць салідарнасьці зь Беларусьсю Робэрт Тышекевічі – ініцыятар кампаніі на польска-беларускай мяжы, сказаў Радыё Свабода:

(Тышкевіч: ) “Я цешуся, што наша акцыя прыносіць вынікі – бо пратэст беларускага боку пра гэта якраз і сьведчыць. Па-другое, Лукашэнка ня будзе нам казаць, што мы можам, а што ня можам рабіць тут у Польшчы, у сваёй краіне. Мы будзем працягваць акцыю падтрымкі да дня галасаваньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG