Каардынатара місіі АБСЭ ў сталіцы Беларусі чакала навіна: ня ўсе кароткатэрміновыя назіральнікі, што заяўлялі пра жаданьне працаваць на прэзыдэнцкіх выбарах, атрымалі такую магчымасьць. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, беларускія ўлады ўжо адмовілі ва ў''язных візах паўтара дзясятку асоб з розных краінаў. Сярод іх — пяць дэпутатаў сэйму Літвы: Эмануэлес Зінгерас, Раса Юкнавічэне ды іншыя.
Парлямэнтар Альгердас Палецскіс, які, адрозна ад памянёных, прыяжджае ў Менск, гаворыць, што з 16 дэпутатаў візы атрымалі толькі 11:
(Палецскіс: ) "Мы зь непаразуменьнем успрынялі гэта. Шкада, што нас так разьядналі. Дарэмна яны гэта зрабілі. Я думаю, што такі крок не палепшыць нашых адносін зь Беларусьсю".
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў сёньня на брыфінгу заявіў, што пытаньне, каму выдаваць візы, а каму не, ёсьць выключнай прэрэгатывай беларускага боку:
(Папоў: ) "Міжнародная практыка, якая існуе, дае нам магчымасьць афіцыйна не камэнтаваць фактаў доступу замежных грамадзянаў на нашу тэрыторыю. Такой практыкай карыстаюцца ўсе дзяржавы. І мы таксама хацелі б скарыстацца. Акрамя таго, тут трэба памятаць, што наяўнасьць запрашэньня на адрас АБСЭ не адмяняе Венскай канвэнцыі".
Я спытаўся спадара Папова, ці тычыцца такі падыход беларускіх афіцыйных уладаў толькі дэпутатаў нацыянальных парлямэнтаў, альбо распаўсюджваецца й на міжнародныя парлямэнцкія структуры, прыкладам, Эўрапарлямэнт і Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Афіцыйны прадстаўнік МЗС сказаў наступнае:
(Папоў: ) "Мы лічым, што ўжо дастаткова канкрэтна й падрабязна патлумачвалі сутнасьць такіх праблем. Мы чакаем прадстаўнікоў тых міжнародных структураў, якіх мы запрасілі, і не чакаем тых, каго мы не запрашалі".
У выніку такога падыходу не атрымалі візаў і сем сябраў дэлегацыі Эўрапарлямэнту, якія таксама зьбіраліся назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі. Таму гэтая дэлегацыя змушана праводзіць назіраньне з-за межаў Беларусі.
Сёньня ж прамежкавую справаздачу назіраньня за выбарамі абнародавала місія назіральнікаў ад СНД. У ёй адзначаецца, што "пэрыяд перадвыбарчай агітацыі праходзіць пераважна ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Выбарчага кодэксу".