Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля апэрацыі апэндыцыту Сасіма прыкавалі да ложка<b/>


Любоў Лунёва, Менск Актывіст незарэгістраванага моладзевага руху “Зубр” Мікіта Сасім знаходзіцца ў 9-ым клінічным шпіталі. Яго затрымалі на вуліцы 14 сакавіка. У міліцэйскім пастарунку ў Мікіты пачаўся прыступ апэндыцыту і яго адвезьлі ў 9-ы клінічны шпіталь. Давялося рабіць апэрацыю. У рэанімацыйнай палаце міліцыянты прымацавалі руку Мікіты кайданкамі да ложка.

(Сасім:) “Супрацоўнік міліцыі пачаў на мяне крычаць. Пагражаў, што калі я ня лягу, то ён прымацуе мяне да ложка кайданкамі. Ён так і зрабіў. Потым я пачаў прасіцца ў прыбіральню. Ён гадзіну папросту не прыходзіў у палату. Тады я падняўся і выкаціў ложак на калідор. Толькі пасьля гэтага ён зьняў зь мяне кайданкі. Цяпер я ў палаце, а яны сядзяць у калідоры, ахоўваюць мяне. Ну, нібыта я такі небясьпечны злачынца”.

Супрацоўнікі міліцыі паведамілі хлопцу, што будуць пільнаваць яго столькі, колькі загадае кіраўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG