Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Севярынца падсяляюць супрацоўніка спэцкамэндатуры


Радыё Свабода У спэцінтэрнаце для “хімікаў”, што месьціцца ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, дзе жыве асуджаны да абмежаваньня волі палітык Павал Севярынец, узмоцнены адміністрацыйны рэжым.

Ад заўтрашняга дня, з загаду начальніка Ветрынскай спэцкамэндатуры Ігара Дамуця, у пакоі з Паўлам Севярынцам будзе знаходзіцца супрацоўнік камэндатуры, а ў самім інтэрнаце разьмесьціцца міліцэйскі нарад.

Апроч таго, Паўлу Севярынцу, а таксама іншым “хімікам” катэгарычна забаронена пакідаць у вольны ад працы час межы Малога Сітна.

Паводле Паўла, ён успрыняў такія захады ўладаў “з пачуцьцём глыбокага задавальненьня”, спадзеючыся, што ў інтэрнаце аціхнуць п’янкі, якія надараюцца там штовечара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG