Як паведаміў Радыё Свабода лідэр мясцовай суполкі Партыі БНФ Аляксей Лапіцкі, пра прычыны затрыманьня актывістаў кіраўніцтва жодзінскай міліцыі інфармаваць адмаўляецца. Спадар Лапіцкі не выключае, што заатрыманьні зьвязаны з заплянаваным на сёньня візытам у Жодзіна кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча, які зьбіраецца сустрэцца з жыхарамі гораду.
Адзін з затрыманых, Сяргей Гудзілін, браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы візыту.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Адзін з затрыманых, Сяргей Гудзілін, браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы візыту.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.