Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давераную асобу Мілінкевіча ў Горадні пасадзілі ў ізалятар


Радыё Свабода Давераная асоба А.Мілінкевіча Сяргей Мальчык і ягоны калега па штабе Віктар Сазонаў будуць начаваць у ізалятары часовага утрыманьня. Заўтра іх завязуць у Ленінскі раённы суд Горадні. На абодвух складзены пратаколы аб дробным хуліганстве – яны нібыта нецэнзурна лаяліся.

Спадароў Мальчыка і Сазонава затрымалі сёньня ў кавярні на чыгуначным вакзале, а пазьней даставілі ў Ленінскі РАУС.

Каля 18 гадзінаў Сяргей Мальчык паведаміў нашаму карэспандэнту, што будзе складзены пратакол нібыта аб распаўсюдзе ўлётак А.Мілінкевіча без выходных дадзеных. Ён таксама сказаў, што ў міліцыі знаходзяцца невядомыя людзі ў цывільным.

Пратакол на затрыманых удзельнікаў штабу быў, аднак, складзены зусім іншы. Сёньня ў Горадні ўжо пасадзілі на сем сутак Максіма Губарэвіча з каманды А.Мілінкевіча. Судзьдзя Н.Козел асудзіў яго нібыта за нецэнзурную лаянку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG