Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне судзяць апазыцыйных актывістаў


Радыё Свабода У Рэчыцы Гомельскай вобласьці пачаўся суд над кіраўніком штабу Аляксандра Мілінкевіча Валерыем Пуціцкім. Яго затрымалі 12 сакавіка, калі ён вяртаўся дахаты пасьля таго, як распаўсюджваў агітацыйныя матэрыялы. Спадару Пуціцкаму выстаўляюць абвінавачаньне ў дробным хуліганстве за непрыстойныя паводзіны ў грамадзкім месцы. Аднак ён адмаўляе гэтыя абвінавачаньні й плянуе зьвярнуцца ў пракуратуру.

Судовы працэс адклалі да пятніцы ў зьвязку з адсутнасьцю сьведкаў. Паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу, Валерыю Пуціцкаму пагражае штраф альбо адміністрацыйны арышт.

У Гомелі прадоўжыўся судовы працэс над сябрамі штабу Аляксандра Мілінкевіча Андрэем Толчыным і Сяргеем Трыфанавым. Спадара Толчына і спадара Трыфанава абвінавачваюць у парушэньні правілаў правядзеньня агітацыйнай кампаніі, але абодва называюць гэтыя абвінавачаньні надуманымі й незаконнымі. Суды над актывістамі адклалі на 22 сакавіка.

Адміністрацыйны арышт на 15 сутак днямі атрымалі актывісты штабу Аляксандра Мілінкевіча ў Калінкавічах Аляксей Маневіч і Дзяніс Рабянок. Палітыкаў таксама абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG