Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Арэнс паабяцаў быць аб''ектыўным


Радыё Свабода Кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі амбасадар Герт Арэнс сёньня заявіў: "Назіральнікі будуць рабіць усё, каб прыйсьці да аб''ектыўнай ацэнкі тых абавязкаў, пад якімі мы падпісаліся ў рамках АБСЭ". Гэтую заяву нямецкі дыплямат зрабіў на сустрэчы са старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Генадзем Навіцкім.

Падчас размовы з Генадзем Навіцкім спадар Арэнс паведаміў, што ў аўторак, 14 сакавіка, у Беларусь зьбіраюцца прыехаць першыя з кароткатэрміновых назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека й Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. А пакуль у Беларусі пад кіраўніцтвам амбасадара Арэнса працуюць 37 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія знаходзяцца ва ўсіх абласьцях краіны.

Місія падрыхтавала дзьве прамежкавыя справаздачы, у якіх ідзе гаворка, у прыватнасьці, пра затрыманьні актывістаў выбарчай кампаніі, пра зьбіцьцё Аляксандра Казуліна і журналістаў, пра канфіскацыю агітацыйных матэрыялаў, пра тое, як асьвятляюць кампанію мэдыі.

Сёньня ж у другой палове дня Герт Арэнс зьбіраўся сустрэцца з кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам. Але той тэрмінова зьехаў у спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна, куды звозяць асуджаных за ўдзел ва ўчарашняй ягонай сустрэчы з выбарцамі. Таму сустрэча Арэнса й Мілінкевіча адкладзена на пазьнейшы час.

13 сакавіка ў Менск з Масквы вярнуўся кіраўнік місіі назіральнікаў СНД на выбарах прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Рушайла. Гэтая місія, як і місія АБСЭ, налічвае амаль паўтысячы назіральнікаў. Прадстаўнікі СНД мяркуюць скарыстаць 19 сакавіка на некаторых выбарчых участках мэтад "суцэльнага назіраньня". Сутнасьць яго ў тым, што назіральнікі не пакідаюць выбарчага ўчастку на працягу ўсяго дня. Намесьнік спадара Рушайлы — Асан Кажакаў з Казахстану гаворыць:

(Кажакаў: ) "З моманту адкрыцьця й да закрыцьця. Ня ставячы задачы наведаць агромністую колькасьць участкаў (хаця й гэта неабходна для поўнай карціны), правесьці на некаторых участках так званы суцэльны маніторынг".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG