Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які імідж у Лукашэнкі, Казуліна і Мілінкевіча?


Радыё Свабода На гэтае пытаньне адказваюць удзельнікі новай перадачы "Экспэртыза Свабоды".

(Сьвятлана Навумава: ) "У Лукашэнкі вобраз дабрадзея, то бок чалавека, які ўсё ведае, усё ўмее, усё можа і ўсімі апякуецца.

Мілінкевіч, безумоўна, іграе ролю апазыцыянэра, хоць ён часта пазьбягае гэтага слова.

Што тычыцца Казуліна, то ў яго абсалютна пэрсанальная выбарчая кампанія. Ён іграе самага сябе. У яго атрымаўся такі вельмі забаўны кактэйль з прафэсара і марскога пехацінца, дзе марпех відавочна пераважае над прафэсарам. У гэтым сэнсе ён мне вельмі нагадвае Лукашэнку ў 1994 годзе".

(Максім Жбанкоў: ) "Хацеў бы зьвярнуць увагу на тое, як раскручваецца кандыдатам ад улады славуты слоган “За Беларусь!”. Калі раней Лукашэнка выкарыстоўваў стабільную формулу “Я ваш прэзыдэнт”, то цяпер кампанія “За Беларусь!” адлюстроўвае пэўны недахоп асабістых харызматычных рэсурсаў у дзейнага кіраўніка. Цяпер працуе фармулёўка “Я ёсьць Беларусьсю”. І атрымліваецца, што ўсё, што Беларусь, — Лукашэнка. То бок, ён хаваецца за краіну і прапануе выбіраць краіну, адначасова абіраючы яго".

(Чытаць увесь тэкст перадачы)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG