Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра БНФ на асіповіцкім вакзале сустракала міліцыя


Радыё Свабода, Магiлёў У Магiлёве, Бабруйску i Асiповiчах падчас распаўсюджваньня улётак i буклетаў Аляксандра Мiлiнкевiча i Аляксандра Казулiна мiлiцыянты пэрыядычна затрымлiвалi актывiстаў iх штабоў i ва ўчастках цiкавiлiся агiтацыйнымi матэрыяламi. Да гэтага часу ў мiлiцыi трымаюць намесьнiка старшынi Асiповiцкай фiлii БНФ Iгара Сiмбiрова, якi вяртаўся дахаты пасьля працы ў Маскве.

Актывiсты абласных штабоў абодвух дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты распаўсюджвалi ўлёткi i буклеты, якiя былi выдадзеныя на сродкi Цэнтравыбаркаму. Аднак мiлiцыянты, каб даведацца, што ўлёткi, буклеты i газэты адпавядаюць заканадаўству, трымалi iх паўтары-дзьве гадзiны.

У Бабруйску затрымалi праваабаронцу Алеся Чыгiра, беспартыйнага Мiкiту Буцэнку ды трох прадстаўнiкоў БНФ i назарэгiстраванай Партыi свабоды i прагрэсу, якiя агiтавалi за Аляксандра Мiлiнкевiча. Мiлiцыянты казалi, што яны правяраюць, цi законна надрукавалi ўлёткi i мусяць правесьцi зь дэмакратамi прафiляктычныя размовы. Паводле Алеся Чыгiра, яны наўпрост зацягваюць час, каб затрымаць агiтацыю.

Магiлёўскiя мiлiцыянты двойчы прывозiлi ў аддзяленьне актывiста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi “Грамада” Мiкалая Расюка. Першы раз, калi пабачылi у ягоных руках газэту “Народная воля” з партрэтам Аляксандра Казулiна, потым – калi ён агiтаваў за яго на прывакзальным рынку. Даведалiся, што газэта мае пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i вызвалiлi.

У Асiповiчах затрымалi двух жанчын, калi яны раздавалi праграмы i каляндарыкi з партрэтам Аляксандра Казулiна. Мiлiцыянты пабачылi пасьведчаньнi прадстаўнiц ягонай iнiцыятыўнай групы, вывучылi матэрыялы, патэлефанавалi ў Менск i папрасiлi прабачэньня.

Пад мiлiцэйскi кантроль патрапiў i намесьнiк старшынi Асiповiцкай фiлii БНФ Iгар Сiмбiроў, якi да 11 сакавiка некалькi месяцаў працаваў у Маскве i мала ведаў пра палiтычныя баталii. Сёньня апоўначы ён пад''ехаў да Асiповiчаў, дзе на чыгуначным вакзале яго ўжо чакала мiлiцыя.

Яго падазраюць у тым, што ён прывёз грошы ў рэгiянальны штаб Мiлiнкевiча, але знайшлi толькi налепкi зь ягоным партрэтам. Iгар Сiмбiроў пасьпеў патэлефанаваць сябрам, паведамiць, што яго запалохваюць, зьбiваюць, не даюць вады, i сувязь зь iм спынiлася.

Правяраюць ня толькi яго. Як стала вядома, мiлiцыянты правяраюць усе машыны, якiя едуць з Воршы на Магiлёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG