Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Зялёная ініцыятыва" будзе дапамагаць беларускім студэнтам у Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы ствараецца арганізацыя, мэта дзейнасьці якой бясплатна дапамагаць у арганізацыйных і фінансавых пытаньнях студэнтам зь Беларусі, якія маюць праблемы з тым, каб пачаць ці працягнуць навучаньне ў польскіх ВНУ.

Каардынатар "Зялёнай ініцыятывы", а менавіта так завецца арганізацыя, якая дапамагае беларускім студэнтам, Мацей Станіслаўскі кажа, што ініцыятыва ня мае нічога агульнага з палітыкай – яе стварылі "простыя палякі", каб "па-чалавечы дапамагчы беларусам".

(Станіслаўскі: ) "Наша сяброўка Жэня зь Беларусі, зь якой мы разам цікавіліся гісторыяй, апынулася ў сытуацыі, калі была вымушаная спыніць навучаньне ў Польшчы і вярнуцца ў Беларусь, бо ў яе не было дастатковай колькасьці грошай, каб атрымаць дазвол на пражываньне ў нашай краіне – а студэнты з краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз мусяць мець такі дазвол. Тады мы – нас увогуле чацьвёра – вырашылі дапамагчы – сабраць неабходную суму і пайсьці разам з Жэняй па кабінэтах чыноўнікаў, бо паляку ж лягчэй хадзіць па польскіх кабінэтах".

У выніку Жэня атрымала магчымасьць далей вучыцца ў Польшчы, а чацьвёра жыхароў Варшавы – Мацей Станіслаўскі, Моніка Мажэнта, Ася Шымчык і Адрыян Асядач вырашылі дапамагаць студэнтам з суседняй краіны далей – цяпер яны ствараюць для гэтага грамадзкую арганізацыю.

Я запытаўся, чаму яны гэта робяць, прычым без усялякай карысьці для сябе?

(Станіслаўскі: ) "Мы звычайныя, самыя звычайныя палякі – ніякія не зоркі ці знаныя людзі. Калі нашай сяброўцы Жэні была патрэбная дапамога, дык значыць патрэбная яна і іншым. Нехта мусіць гэта рабіць".

Спадар Станіслаўскі дадаў: беларускія студэнты, якія маюць у Польшчы праблемы зь візай ці легалезацыяй знаходжаньня ў гэтай краіне могуць сьмела зьвяртацца па дапамогу да "Зялёнай ініцыятывы" праз электронную пошту: zielonainicjatywa@o2.pl.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG