Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб сустрэцца зь Мілінкевічам, у Берасьці людзі зьбіралі подпісы


Радыё Свабода Берасьцейскі гарвыканкам афіцыйна дазволіў правесьці сустрэчу з кандыдатам ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў у абласным Палацы культуры прафсаюзаў.

З гэтай прычыны гарадзкія ўлады перагледзелі сьпіс месцаў, дзе кандыдатам у прэзыдэнты і іхным давераным асобам дазволена сустракацца з выбарцамі.

Спачатку Палац культуры прафсаюзаў ня быў уключаны ў адпаведны сьпіс, аднак актывісты берасьцейскага штабу Мілінкевіча сабралі і перадалі ў гарвыканкам подпісы 764 выбарцаў, якія жадаюць прыйсьці на сустрэчу з гэтым кандыдатам.

Сваю заяву ў гарвыканкам актывісты штабу матывавалі тым, што ўсе астатнія залі, якія прапанавалі берасьцейскія ўлады, ня здольныя прыняць такой колькасьці людзей, і гэта можа выклікаць праблемы зь бясьпекай.

Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з выбарцамі ў Берасьці заплянаваная на 12 гадзінаў 11 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG