Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд аштрафаваў сябра ініцыятыўнай групы Казуліна


Радыё Свабода, Бяроза Жыхара Белаазёрску Аляксандра Кузьміна, які зьбіраў подпісы за вылучэньне Аляксандра Казуліна, суд у Бярозе пакараў штрафам на пяць базавых велічыняў.

Спадар Кузьмін быў абвінавачаны ў тым, што да збору подпісаў за Казуліна ён прыцягнуў людзей, якія не былі сябрамі ініцыятыўнай групы. Гэта нібыта высьветлілі сябры раённай выбарчай камісіі, якія правяралі сапраўднасьць сабраных подпісаў. З выбарчай камісіі пра гэты факт паведамілі ў пракуратуру Бярозаўскага раёну, адкуль справу перадалі ў суд.

Падчас судовага паседжаньня заслухалі сьведку, якая паведаміла, што ня памятае, хто канкрэтна зьбіраў подпісы, аднак прыйсьці ў суд на разгляд гэтай справы ёй параілі супрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу мясцовага райвыканкаму.

Аляксандра Кузьміна пакаралі штрафам на пяць базавых велічыняў (155 тысяч рублёў). 9 сакавіка паводле аналягічнай справы суд Бярозаўскага раёну аштрафаваў на тры базавыя велічыні Ларысу Мажэйку, якая таксама зьбірала подпісы за Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG