Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня завяршаецца дэмаркацыя беларуска-літоўскай мяжы


Уладзімер Глод, Менск Апошні з памежных знакаў будзе ўсталяваны на дзяржаўнай мяжы 10 сакавіка ля возера Гілутас у Браслаўскім раёне, паблізу аўтамабільнай дарогі Відзы—Дукштас.

У афіцыйнай цырымоніі бяруць удзел кіраўнікі памежных войскаў абедзьвюх краінаў, прадстаўнікі міністэрстваў — замежных і ўнутраных справаў, а таксама прадстаўнікі амбасадаў краінаў Эўразьвязу і Расеі, якія акрэдытаваныя ў Беларусі й Літве.

Дэмаркацыя беларуска-літоўскай мяжы пачалася ў 1997 годзе. За гэты час на мяжы, агульная працягласьць якой 680 кілямэтраў, усталявалі прыкладна дзьве тысячы памежных знакаў.

Эўракамісія на гэтыя мэты перадала бязвыплатна каля 3 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG