Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітатары “за бацьку” даехалі да Менску (аўдыё)


Ігар Карней, Менск Сёньня ў менскім Палацы спорту адбудзецца гала-канцэрт беларускіх і замежных артыстаў эстрады пад лёзунгам “За Беларусь!”. Стартаваўшы напачатку лютага ў Горадні і аб’ехаўшы ўсе абласныя цэнтры Беларусі, агітатары дадуць фінальны выступ у беларускай сталіцы.

Праз тыдзень тэлевэрсія агітацыйнага шоў у падтрымку дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі будзе трансьлявацца на канале ОНТ.

Агітаваць “за бацьку” будуць расейскія артысты Валерый Мэладзэ, Валянціна Талкунова, Алег Газманаў, Валерыя, Яфім Шыфрын, беларуска-расейскія Руслан Аляхно, Натальля Падольская, Анжаліка Агурбаш, беларусы “Черника” і “Леприконсы”, Карыянна, Пётар Ялфімаў, Паліна Смолава, Алена Грышанава, а таксама замежныя “зоркі” сярэдзіны 1980-х – Анне Вескі, гурты “Оттаван” і “Баккара”.

Паведамляецца, што фінальным “цьвіком праграмы” стане песьня “Слушай Батьку” у выкананьні ансамбля “Сябры”. Прэзэнтацыя “твору” адбылася на Першым нацыянальным канале 8 сакавіка.

• Фрагмэнт песьні "Слушай Батьку"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG