Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры БНФ у Эўропе пратэстуюць супраць арышту В.Вячоркі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сябры і прадстаўнікі Беларускага Народнага Фронту ў Эўропе выказалі рашучы пратэст супраць “незаконнага затрыманьня і турэмнага прысуду” Вінцуку Вячорку – даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча і старшыні партыі БНФ.

У звароце гаворыцца, што цяперашнія ўлады каб утрымацца на сваім месцы ідуць на “ўсялякія злачынствы” – выкраданьні апазыцыйных палітыкаў, пакараньне іх турэмным зьняволеньнем, пры гэтым “дзясяткі тысячаў чалавек пакідаюць Беларусь”.

“Цяпер перад выбарамі, скрытым і адкрытым тэрорам дэзарыентаваныя карныя аддзелы службаў МУС, КДБ спрабуюць аслабіць каманду адзінага кандыдата А.Мілінкевіча. Пачалося інтэрнаваньне, захоп давераных асоб адзінага кандыдата. На месцах адбываюцца адвольныя, анархічныя беспадстаўныя арышты... У Беларусі стала “нормай” пазбаўленьне людзей права на свабоду перадвыбарных сходаў і гвалтоўнае здушэньне крыніц праўдзівай інфармацыі”, – гаворыцца ў звароце.

Аўтары дакумэнту, аднак, падкрэсьліваюць, што кожны дзяржаўны служачы, якія цяпер парушае закон “некалі абавязкова будзе разгледжаны незалежным судом дэмакратычнай Беларусі і асуджаны па Законе”.

Зварот сяброў і прадстаўнікоў БНФ, якія жывуць у Эўропе, перададзены ў амбасады Беларусі ў эўрапейскіх краінах і ў мэдыі.

Гл. таксама • Вінцук Вячорка і іншыя актывісты штабу Мілінкевіча асуджаныя на 15 сутак арышту (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG