У надрукаваных Цэнтарвыбаркамам агітацыйных плякатах, якія ўжо разьмешчаныя ў вітрынах крамаў, каля дзяржаўных установаў і накіраваныя ва ўсе ўчастковыя выбарчыя камісіі, партрэты і біяграфіі чатырох кандыдатаў на прэзыдэнта разьмешчаныя зусім не ў альфабэтным парадку, як мае быць у выбарчых бюлетэнях. Першым ідзе Аляксандар Лукашэнка, другім Сяргей Гайдукевіч, трэцім Аляксандар Казулін і чацьвёртым Аляксандар Мілінкевіч.
Старшыня Цэнтарвывбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што агітацыйны плякат вярстаўся, зыходзячы з “эстэтычных меркаваньняў”. Трое кандыдатаў, паводле Ярмошынай, глядзяць на фотаздымках у адзін бок, а адзін у адваротны. “Гэта лягічны шэраг” – дадала старшыня ЦВК.
Я папрасіў пракамэнтаваць гэтыя словы спадарыні Ярмошынай філёзафа Валянціна Акудовіча:
(Акудовіч: ) “Няўжо нехта думае, што Цэнтарвыбаркам не разьмеркаваў першае месца за Аляксандрам Рыгоравічам яшчэ год таму. Іншая рэч, навошта ім гэтай драбязой займацца? Няўжо ўлада баіцца, што можа нешта здарыцца і такая драбяза, на якім месцы будзе Аляксандар Рыгоравіч, яна нейкім чынам паўплывае на выбары. Я думаю, што тут не праблема выбару. Праблема ў тым, што Лукашэнка павінен заўсёды, у любым месцы, і ў любы час быць на першым месцы”.
А вось меркваньне мэдыяаналітыка, сябра назіральнай рады Беларускай асацыяцыі журналістаў Алеся Анціпенкі:
(Анціпенка: ) “Тэндэнцыя агульная – гэта маргіналізацыя ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў і акцэнтацыя ўвагі грамадзтва на пэрсоне аднаго кандыдата”.