Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна далучаецца да заявы Эўразьвязу


Радыё Свабода Украіна далучылася да заявы Эўрапейскага Зьвязу адносна перадвыбарчай сытуацыі ў Беларусі, паведамляе агенцтва "ІНТЭРФАКС-Украіна".

Паводле прэсавай службы МЗС Украіны, у заяве выказваецца занепакоенасьць спробамі істотна абмежаваць дзейнасьць мясцовых назіральнікаў і апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, запужваньнем дыпляматаў з краінаў Эўразьвязу, а таксама стварэньнем перашкодаў для атрыманьня візаў і акрэдытацыі журналістаў гэтых краінаў.

Эўразьвяз працягвае ажыцьцяўляць маніторынг сытуацыі ў Беларусі і мае намер прымяніць абмежавальныя захады датычна некаторых асобаў, калі выбары ня будуць адбывацца ў адпаведнасьці са стандартамі і абавязкамі Беларусі ў межах АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG