Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборшчыцу подпісаў за Казуліна пакаралі штрафам


Радыё Свабода Паводле рашэньня суду Бярозаўскага раёну за няправільнае афармленьне падпісных аркушаў Ларыса Мажэйка мусіць сплаціць штраф памерам тры базавыя велічыні.

Падставай для разгляду справы ў судзе сталася паведамленьне раённай выбарчай камісіі. У часе праверкі подпісаў, сабраных у Бярозаўскім раёне на карысьць Аляксандра Казуліна, сябры камісіі нібыта даведаліся пра тое, што два подпісы былі сабраныя людзьмі, якія не зьяўляюцца сябрамі ініцыятыўнай групы.

Вінаватай у такім парушэньні прызнаная Ларыса Мажэйка, чыё прозьвішча было пазначанае на падпісным аркушы. Спадарыня Мажэйка аштрафаваная судом на тры базавыя велічыні, што складае 93 тысячы рублёў.

Аналягічнае абвіначаньне было высунутае і ў дачыненьні да Аляксандра Кузьміна, які таксама зьбіраў подпісы за вылучэньне Казуліна. Аднак разгляд ягонай справы адкладзены на 10 сакавіка, бо ў суд не была прадстаўленая заява сьведкі, які нібыта бачыў, як подпісы зьбіралі іншыя асобы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG